Log In
Register

Імчыць Пагоня... (The Chase Is Rushing...) Lyrics

Молот - Пагоняй да новае эры
Band
Album

Пагоняй да новае эры

(2012)
TypeAlbum (Studio full-length)
GenresPagan Folk Metal
LabelsStrong Survive Records
Album rating : 
Votes :  0
4. Імчыць Пагоня... (The Chase Is Rushing...) (3:35)
Толькі ў сэрцы трывожным пачую
За Краіну радзімую жах,
Успомню Вострую Браму святую
І ваякаў на грозных канях.
У белай пене праносяцца коні,
Рвуцца, мкнуцца і цяжка хрыпяць:
Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Не разбіць, не спыніць, не стрымаць.

У бязмерную даль вы ляціце,
А за вамі, прад вамі – гады.
Вы за кім у пагоню спяшыце?
Дзе шляхі вашы йдуць і куды?
Мо яны, Беларусь, панясліся
За Тваімі дзяцьмі уздагон,
Што забылі Цябе, адракліся,
Прадалі і аддалі ў палон?

Бійце ў сэрцы іх, – бійце мячамі,
Не давайце чужынцамі быць!
Хай пачуюць, як сэрца начамі
Аб радзімай старонцы баліць...
Маці родная, Маці-Краіна,
Не усцішыцца гэтакі боль!..
Ты прабач, Ты прымі свайго сына,
За Цябе яму ўмерці дазволь.

Толькі ў сэрцы трывожным пачую
За Краіну радзімую жах,
Успомню Вострую Браму святую
І ваякаў на грозных канях.
Ўсё лятуць і лятуць тыя коні,
Срэбнай збруяй далёка грымяць...
Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Не разбіць, не спыніць, не стрымаць.
Share on Facebook
Share on Twitter
Added by level 21 차무결
Молот - Пагоняй да новае эры
Пагоняй да новае эры - Album Credits
Members
  • Necromaniac : Vocals
  • Yuri : Guitars
  • Gunchar : Guitars
  • Chuck : Bass
  • Oleg : Drums
Info / Statistics
Artists : 46,089
Reviews : 10,026
Albums : 165,355
Lyrics : 216,849